
Прысуджаную палітзняволенаму Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналіста. Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава атрымае Яна Пачобут. Яе будуць суправаджаць кіраўніца Падляшскага аддзела арганізацыі «Вспульнота Польска» Анна Кетліньска, а таксама дарадца маршалка Сената па справах польскай дыяспары Роберт Тышкевіч.
Іншая сёлетняя лаўрэатка прэміі Мзія Амаглабелі таксама не зможа ўзяць удзелу ў цырымоніі ўзнагароджання. Яе будуць прадстаўляць журналіст Gazeti Batumelebi Ірма Дзімітрадзэ і намесніца дырэктара Фонду грамадзянскай супольнасці Грузіі Хатуна Джынджыхадзэ.

