З’явіўся першы фотаздымак Паўла Севярынца на волі. Яго публікуе “Віцебская вясна”. Павел быў сярод палітвязняў, якіх 13 снежня вывезлі ва Украіну.

Прыпомнім гісторыю пераследу Севярынца за апошнія 5 гадоў:

25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Змітра Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Яўгена АфнагеляПаўла ЮхневічаМаксіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, “матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон”. У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на “суткі”. Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча — яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла СевярынцаЯўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжымуПаўла ЮхневічаДзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага — да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У 2021 годзе пасля суда Паўла паставілі на прафілактычны ўлік, як схільнага да нападу на супрацоўнікаў і адміністрацыі.

27 жніўня 2021 г. разглядалася апеляцыя Паўла. Прысуд пакінулі без зменаў. Палітвязню толькі пералічылі 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі, атрымалася адбытых паўтара года.

У красавіку 2022 г. адміністрацыя калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі “злосным парушальнікам рэжыму”. Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. У чэрвені Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.

21 чэрвеня 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.

10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Турму № 1.

13 снежня 2025 г. выйшаў на волю па памілаванні пасля перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам, якія цягнуліся два дні. Вынікам стала памілаванне 123 чалавек. Большасць з іх былі перамешчаныя ва Украіну.