16 снежня ў Еўрапарламенце ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава. Адным з яе лаўрэатаў стаў, як вядома, зняволены ў Беларусі журналіст і грамадскі дзеяч Анджэй Пачобут.

Прысуджаную палітзняволенаму Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручылі дачцэ журналіста. Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прыняла Яна Пачобут. Яе суправаджалі кіраўніца Падляшскага аддзела арганізацыі «Вспульнота Польска» Анна Кетліньска, а таксама дарадца маршалка Сената па справах польскай дыяспары Роберт Тышкевіч.