Адбылося паседжанне Асацыяцыі “Федэрацыя хакею Гарадзенскай вобласці”, на якім былі падведзены вынікі за 2025 год, а таксама абраны новы кіраўнік Асацыяцыі.

Мяркуючы па ўсім, вынікі сталіся больш чым несуцяшальнымі, паколькі кіраваць абласным хакеем прызначылі іншага чыноўніка вертыкалі. Узначаліў Асацыяцыю цяпер Юрый Валяваты – першы намеснік “губернатора” Гарадзенскай вобласці. Вы будзеце здзіўлены – але Юрыя Мікалаевіча абралі новым рулявым федэрацыі аднагалосна.
Напомнім, што перад гэтым абласную федэрацыю хакею ўзначальваў намеснік старшыні аблвыканкаму Віктар Пранюк. Вынікі жа хакейнага гарадзенскага “Нёману” за гэты перыяд былі зусім няўдалымі.