Былы палітвязень Уладзімір Гарох, жыхар Наваградку, быў засуджаны ў снежні 2020 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да масавых беспарадкаў» і «публічную абразу Лукашэнкі».

Ён быў нечакана датэрмінова вызвалены 13 снежня і зараз знаходзіцца ў Польшчы. Паводле Уладзіміра, яшчэ няма поўнага асэнсавання, што ён на волі:

-Яшчэ добра не разумею, што адбылося, таму што гэта проста нейкі цуд, пасля таго, як я адсядзеў 5 гадоў і 4 месяцы, і апошнія 2 гады з 7 у турме, зараз я ў гатэлі сяджу. То як быццам я касманаўт і прыляцеў на Зямлю з іншай планеты. І яшчэ мяне вельмі ўразілі стаўленне да нас украінцаў і палякаў, і маіх землякоў братэрскія.

52-гадовы Уладзімір Гарох быў затрыманы 18 жніўня 2020 года. Падчас зняволення ён значна схуднеў, мае праблемы з зубамі і страўнікам, а таксама пакутуе ад артрозу-артрыту каленных суставаў.

Поўная разумова:

Беларускае Радыё Рацыя