Чыноўнікі вобласці працягваюць наведваць прадпрыемствы і ўстановы і масава прымаць работнікаў дзяржаўных калектываў у шчыльныя шэрагі праўладнай партыі і нібыта пднпйменнай грамадскай арганізацыі. Асабліва актыўныя апошнім часам вертыкальнікі ў Дзятлаўскім раёне. Пра чарговы прыём у “беларусісты” расказала раённая газета “Перамога”:

Старшыня раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі ўручыў партыйныя білеты педагогам Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Вензавецкай базавай і Жукоўшчынскай пачатковай школ, работнікам КСУП “Жукоўшчына”. Ён павіншаваў новых партыйцаў з прыняццем правільнага рашэння, пажадаў актыўна ўдзельнічаць у жыцці нашай краіны.

Абавязковым у гэтым прымусе з’яўляецца не толькі ўступ у “Белую Русь”, але і фатаграфаванне кожнага з пасведчаннем на фоне дзяржаўнай сімволікі і партрэта правадыра. Звяртае ўвагу пры тым відавочны гендэрны перакос новых членаў у бок жанчын.