Міністэрства абароны Беларусі зацвердзіла пастанову №29. Дакумент пашырае спіс транспарту, які грамадзяне і арганізацыі абавязаны перадаваць войску ў перыяд мабілізацыі ці ў ваенны час.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Галоўным новаўвядзеннем стала ўключэнне ў пералік матацыклаў і малых суднаў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Таксама ў спіс дададзены квадрыцыклы і снегабалотаходы. Згодна з пастановай, дзяржаўныя органы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці абавязаны не толькі ўлічваць, але і рыхтаваць тэхніку (у тым ліку ўзятую ў лізінг) для патрэб Узброеных Сіл.
