Лукашэнка зноў “перакартаваў” сілавікоў. На ўсе ключавыя пасады цяпер прызначаны “кадры” з КГБ.

Новым генеральным пракурорам РБ цяпер стаў кагэбіст Дзмітрый Гара.

Вакансія генпракурора вызвалілася пасля таго, як Андрэй Швед, які раней узначальваў ведамства, стаў старшынём Вярхоўнага суда.

Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў сталіцы Грузіі Тбілісі. 

З верасня 1993 года служыў у КГБ Беларусі.
 З 2009 года ўзначаліў следчае ўпраўленне КГБ.



Са снежня 2019 года — намеснік генеральнага пракурора Беларусі.



У 2021 годзе прызначаны старшынёй Следчага камітэта.

Як кіраўнік СК, Гара адказвае за палітычна матываваныя працэсы пасля пратэстаў 2020 года. Праваабаронцы і незалежныя медыя звязваюць яго з сістэмным пераследам апанентаў рэжыму, крымінальнымі справамі супраць актывістаў, журналістаў і НДА.



З пераводам Гары Следчы камітэт перадалі на кіраванне 40‑гадоваму кагэбэшніку Канстанціну Бычаку.