ілюстрацыйнае фота PAP/Artur Reszko

На мяжы Польшчы з Беларуссю ўсталяваныя першыя элементы сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам на назіральнай вежы на Падляшшы, паведамляе мясцовае выданне RMF. Сістэма будзе вызначаць месцазнаходжанне дронаў і зможа іх нейтралізаваць.

Назіральная вежа вышынёй больш за 70 метраў абсталяваная радарам.

“На гэтай вежы, якая будзе абараняць польскую мяжу, усталёўваецца першы блок сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам. Запуск блока запланаваны на студзень”, — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кірвіньскі.

Плануецца ўстаноўка радараў яшчэ на чатырох вежах, самі вежы ўжо пабудаваныя.