
На мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу працягваюцца масавыя допыты беларусаў, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на “размову” актыўна адпраўляць студэнтаў, што вучацца ў іншых краінах і едуць на святы дамоў.
Пра допыты і затрыманні ў беларускіх пунктах пропуску праваабаронцы атрымліваюць паведамленні ўжо некалькі гадоў. У некаторых выпадках “размовы” заканчваюцца затрыманнем.
