
Віншуем нашых чытачоў, якія святкуюць Раство паводле грыгарыянскага календара, з вялікім хрысціянскім святам – Нараджэннем Хрыстовым!
Шчыра зычым вам моцы духу, вытрымкі ў цяжкі для Бацькаўшчыны час! Няхай народжаны Збаўца прынясе сапраўдную асабістую свабоду і вольнасць Беларусі. Няхай рассеецца цемра і прыйдзе святло! Няхай у грамадстве надыдзе мір і спакой, а ў сем’ях будзе дамінаваць любоў!
Шчыра зычым Веры, Дабра і Надзеі ў кожны дом.
З Калядамі вас, шаноўныя сябры!
