
Праваабарончы цэнтр «Вясна» на Каляды нагадаў, што за кратамі налічваецца як мінімум 20 сем’яў палітвязняў: муж і жонка, сын і бацька, дачка і маці, дзве сястры; разам маці, бацька і сын; бацька, асуджаны за падтрымку зняволенага сына; брат, які прыехаў зрабіць перадачу зняволенаму брату; журналістка «Белсату» з мужам; святар з жонкай і сынам… Сярод палітзняволеных ёсць прынамсі 34 чалавекі ў асабліва ўразлівым становішчы: гэта адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
