
Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
Апытанка: Прэс-канферэнцыя з вызваленымі 13 снежня палітвязнямі прайшла 22 снежня ў Вільні. Што яны казалі?
Каментар: Алесь Бяляцкі даў каментар Беларускаму радыё Рацыя:
“Ты жывёш ўсё роўна сваё жыццё пражываеш — ці ў турме, ці на волі яно ў цябе праходзіць. Вельмі важна, як ты яго пражываеш”.
Праваабарончы слоўнік: Злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, злачынствы агрэсіі… Як гэта можа быць звязана з лукашэнкаўскім рэжымам?
