У Воранаўскім і Івейскім раёнах улады настваралі так званых “добровольных народных дружин”. У савецкі час іх называлі скарочанай абрэвіятурай ДНД.

На канец 2025 году ў Воранаўскім і Івейскім раёнах функцыянуюць ажно 11 такіх дружынаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у ахове дзяржаўнай мяжы. Цягам году гэтыя дружыннікі нібыта выставілі звыш тысячы “нарадаў”, частка з якіх – супольна з вайскоўцамі Лідскага памежнага атраду.

“Такая работа позволила своевременно выявлять появление неизвестных лиц в пограничной зоне и оперативно реагировать на возможные нарушения законодательства”.

Днямі ўлады паінфармавалі, што “за активное содействие в охране границы 11 членов добровольных дружин были поощрены правами Председателя Госпогранкомитета и командира воинской части”.