Для навучэнцаў Гарадзенскай вобласці за 11 месяцаў гэтага года арганізавалі 4931 экскурсію, на іх пабывалі больш за 111 тысяч школьнікаў. Пра гэта расказалі карэспандэнту БЕЛТА у Гарадзенскім абласным цэнтры турызму і краязнаўства.

“Основная часть познавательных путешествий – экскурсии по патриотическим местам, – расказала дырэктарка цэнтру Оксана Каллаур.

У лідарах па экскурсійнай цікавасці школ вобласці – Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, “Лінія Сталіна”, плошча Перамогі ў сталіцы, “Трасцянец”.

Так, у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пабывалі амаль 130 экскурсій, больш за 3,8 тысяч навучэнцаў, у Хатыні – 98 экскурсій і 3,6 тысяч навучэнцаў, у Брэсцкай крэпасці – 91 экскурсія з больш як 3,1 тысяч навучэнцаў.

Гэтая статыстыка яскрава сведчыць пра культ вайны і савецкага саюзу, мілітарнае выхаванне маладога пакалення.

Сярод аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны асабліва папулярныя Замкавы комплекс “Мір” (яго наведалі больш за 1,7 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак), палацава-паркавы комплекс “Нясвіж” (амаль 2 тыс. навучэнцаў). У Нацыянальнай бібліятэцы пабывалі сёлета амаль 2,5 тыс. школьнікаў.

“Вучні шмат падарожнічаюць па знакавых месцах рэгіёну, у тым ліку з мэтай прафарыентацыі, – дадала Аксана Калаур. – Такіх экскурсій праведзена амаль 6,7 тыс. На іх пабывалі больш як 182 тыс. дзяцей”.