Міністэрства інфармацыі дадало ў спіс забароненых у Беларусі яшчэ 52 кнігі. У гэты пералік трапіла сярод іншага кніга гісторыка з Польшчы Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Рашэнне аб забароне кніг прыняла рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
«Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — заяўляе Мінінфарм.
Кніга Дароты Міхалюк пра БНР — чыста навуковае выданне, яго аўтарка нарадзілася і жыве ды працуе ў Польшчы, хоць і паходзіць з беларусаў Падляшша. Яе манаграфія выйшла па-польску ў выдавецтве Торуньскага ўніверсітэта ў 2010 годзе, а ў перакладзе на беларускую мову — у 2015-м. Сёлета другое выданне беларускамоўнай версіі гэтай кнігі выйшла ў Беластоку.
Акрамя кнігі Міхалюк у спіс гэтым разам трапілі тры раманы расійскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, некалькі раманаў Уільяма Бероўза, цыкл «пілатажы» Баяна Шыранава.
Поўны спіс наноў забароненых выданняў:
1. «Нашы суседзі па планеце. Апавяданні пра дзікіх жывёл» — Боўвін Янсэн, Лотэ Стэгман;
2) «Тата» — Элен Дэлтфорж, Квенцін Грэбан;
3) «Адкуль бяруцца дзеці» — Кэці Дэйнс;
4) «Шчаслівыя бацькі» — Летыцыя Буржэ, Эмануэль Удар;
5) «Мая мама» — Серван Стэфан, Эмануэль Удар;
6) «Пчолы» — Соха Пётр;
7) «Грушавая паляна» — Нана Эквтымішвілі;
8) «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» — Дарота Міхалюк;
9) «Выкрадальнік дзяцей» — Джэральд Бром;
10) «Куча костак» — Джэй Дзі Кірк;
11) «Унутры забойцы» — Майк Амер;
12) «Жыўцом у цемры» — Майк Амер;
13) «Вачыма ахвяры» — Майк Амер;
14) «Дванаццаць» — Нік Макдонэл;
15) «Самая страшная кніга. Безмяжняк» — склад. М. С. Парфёнаў;
16) «Даядаць не абавязкова» — Вольга Аўчыннікава;
17) «Удзельнікі» — Дзяніс Епіфанцаў;
18) «Лішнія дзеці» — Кастэлоў Дайні;
19) «Зігі Сіярдаст і я» — Брэндан Джэймс;
20) «Пачвары і прыгажуні. Небяспечныя казкі» — Саман Чайнані;
21) «Спадчына» — Уладзімір Сарокін;
22) «Дзень апрычніка» — Уладзімір Сарокін;
23) «Цукровы Крэмль» — Уладзімір Сарокін;
24) «Шчарасці людаеда» — Дэвід Мэдсэн;
25) «BDSM знутры» — White Incubus;
26) «Хлопчыкі VS дзяўчынкі. Дзіцячыя пытанні пра стэрэатыпы» — Стэфані Дзюваль, Сандра Лабукары;
27) «Нізкі пілатаж» — Баян Шыранаў;
28) «Сярэдні пілатаж» — Баян Шыранаў;
29) «Вярхоўны пілатаж» — Баян Шыранаў;
30) «Раман з какаінам» — Марк Агееў;
31) «Шаманскі Космас» — Айлет Стыў;
«32) Ібіца» — Колін Батс;
33) «Ібіца — гэта дзеяслоў»— Колін Батс;
34) «Ібіца круглыя суткі» — Колін Батс;
35) «Джанкі» — Уільям Бероўз;
36) «Лісты Яхе» — Уільям Бероўз;
37) «Джанкі. Гамасек» — Уільям Бероўз, Ален Гінзберг;
38) «Наркасвятар» — Нікалас Блінкоу;
39) «Кіслотнікі» — Нікалас Блінкоу;
40) «Пляж» — Алекс Гарленд;
41) «Не» — Лінар Гаралік, Сяргей Кузняцоў;
42) «Travel агнец» — Анастасія Госцева;
43) «Марыхуана: забароненыя лекі» — Лестэр Грынспун, Джэймс Б. Бакалар;
44) «Зменены стан. Гісторыя экстазі і рэйв-культуры» — Колін Мэцью;
45) «Цімаці Ліры: Спакушэнне будучыняй» — Роберт Фортэ;
46) «Псіхагенные грыбы» — Дзмітрый Сакалоў;
47) «Штурмуючы нябёсы: ЛСД і амерыканская мара» — Джэй Стывенс;
48) «Карані травы» — Майк Тэлвел;
49) «Джым Морысан пасля смерці» — Мік Фарэн;
50) «Памутненне» — Філіп К. Дзік;
51) «Пагналі» — Рычард Хел;
52) «Фенктыламіны, якія я ведаў і любіў» — Аляксандр Шульгін, Эн Шульгіна.
Калі гэтыя кнігі будуць выяўленыя ў продажы, Міністэрства пагражае ануляваць дзяржаўную рэгістрацыю выдаўца або распаўсюдніка, у адпаведнасці з законам «Аб выдавецкай справе».
