
Старшыня Вярхоўнага Суду РБ Андрэй Швед прадставіў калектыву гаспадарчага суду Гарадзенскай вобласці новага старшыню.
Указам Лукашэнкі на гэтую пасаду прызначаны Эдуард Кароль.
У “інаўрацыйным мерапрыемстве” узялі ўдзел “губернатор” вобласці Юрый Караеў, інспектар Лукашэнкі па Гарадзеншчыне Канстанцін Бурак, калектыў гаспадарчага суду Гарадзенскай вобласці, а таксама кіраўнікі “областных правоохранительных органов и органов государственного управления”.
Кароль зрабіў вельмі імклівую судзейскую кар’еру. Напрмнім, што зусім нядаўна – у верасні 2024 году ён быў прызначаны намеснікам старшыні згаданага суду.
