
Сёння стала вядома пра памілаванне 22 чалавек. З іх 20 чалавек былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».
Хто астатнія двое, незразумела. Гэта могуць быць як звычайныя крымінальнікі, так і палітвязні, фармальна асуджаныя па непалітычных артыкулах.
Сярод памілаваных — 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.
Гаворкі пра дэпартацыю няма.
