Польшча зноў падоўжыла на паўгода спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў для беларусаў. Ён будзе дзеіць па 30 чэрвеня 2026 года.

Новае распараджэнне міністра ўнутраных спраў Польшчы набыло моц з 1 студзеня 2026 года, заўважыла ініцыятыва “Партызанка”. Менавіта яно падаўжае для беларусаў спрошчаную выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка.

Таксама беларусы вызваленыя ад выплаты збору. Гэтая мера дзеіць да змены або адмены адпаведнага распараджэння.

Галоўнае адрозненне ад стандартнай працэдуры ў тым, што беларусам не трэба даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт ад уладаў Беларусі.