
У 2025 годзе ў Гарадзенскай вобласці ажно 35 чалавек былі засуджаны за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення паўторна (артыкул 317-1 Крымінальнага Кодэксу), што на 34,6% больш у параўнанні з 2024 годам.
Пра гэта расказаў суддзя Гарадзенскага абласнога суду Ігар Собалеў. Ён падкрэсліў, што кіраванне аўтамабілем ў нецвярозым стане цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, а паўторнае парушэнне – ужо крымінальную.
Праўдападобна, што суддзя Ігар Собалеў пасля шэрагу палітычна матываваных і незаконных прысудаў па спецвытворчасці (менавіта ён судзіў завочна журналіста Уладзіміра Хільмановіча, блогера Антона Матольку, а таксама палітвязняў Дзмітрыя Ляха, Ігара Чудзілоўскага, Аляксея Грэся і Аляксандра Клунейку, ды іншых) стаў спецыялізавацца на выпіўшых кіроўцах.
