З пачатку году базавая велічыня падвысілася на тры рублі – цяпер да 45 рублёў. Разам з ёй адпаведна выраслі дзяржпошліны, штрафы і некаторыя сацыяльныя выплаты.

Напрыклад, выраб пашпарта будзе каштаваць ужо 45 рублёў, выдача пасведчання кіроўцы аўтамабіля – 90 рублёў, рэгістрацыя шлюбу – 45 рублёў.

Дапамога па беспрацоўі павялічыцца да 90 рублёў, а матэрыяльная дапамога беспрацоўнаму – да 270 рублёў.

За праезд у грамадскім транспарце «зайцам» давядзецца заплаціць ад 22,5 да 45 рублёў, за п’яную язду – ад 4500 да 9000 рублёў, за курэнне ў грамадскім месцы – да 180 рублёў, а за шум у кватэры ноччу – ад 90 да 450 рублёў.