
З новага года індывідуальныя прадпрымальнікі могуць працаваць толькі ў тых сферах, якія ўключаны ў зацверджаны ўрадам пералік.
Так, згодна з пастановай Саўміна № 457 ад 28 чэрвеня 2024 года, ІП могуць займацца, напрыклад, паліграфічнай дзейнасцю, вытворчасцю хлебабулачных вырабаў і мучных кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання, выпускам верхняга адзення, галаўных убораў, сподняй бялізны, ажыццяўляць розныя будаўнічыя работы (тынкавыя, сталярныя і цяслярскія, малярныя і г. д.), прадастаўляць жыллё на выхадныя ці іншы кароткі тэрмін, аказваць паслугі па грамадскім харчаванні, займацца рэкламнай дзейнасцю, дзейнасцю ў галіне фатаграфіі і рамонтам кампутараў і г. д.
Калі дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка ў гэты спіс не ўвайшла, ІП трэба перарэгістравацца ў камерцыйную арганізацыю або ўвогуле спыніць дзейнасць. Зрабіць гэта можна было ў спрошчаным парадку да 31 снежня 2025 года.
