У Гарадзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца калекцыя старажытных календароў. У экспазіцыі прадстаўленыя 24 старадрукі, якія выйшлі да 1800 года.

У XVIII стагоддзі Гародня была друкавальным цэнтрам. Тут працавала каралеўская друкарня, з цэхаў якой выходзілі ў тым ліку і календары.

Самы стары ў калекцыі — Кракаўскі каляндар на 1717 год. Яму больш за 300 гадоў.

Раней папяровыя календары выглядалі не так, як сёння. На аркушы дадавалася цікавая інфармацыя, і звесткі, што дазвалялі рабіць астралагічныя прагнозы.

Календары ўпрыгжваліся фігурамі багоў, якія атаясамліваліся з Сонцам і планетамі. Часам яны змяшчалі і рухомыя часткі з назвамі рэлігійных святаў на кожны месяц і знакамі Задыяку.