За навагоднія выходныя Беларусь наведалі каля 1.3 тысячы замежнікаў без візаў.

Дзяржпагранкамітэт інфармуе, што з 1 студзеня ў Беларусь прыехала дакладна 1 255 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу.

Бальшыня падарожнікаў прыехала з краінаў-суседзяў Беларусі – Літвы, Латвіі і Польшчы.

Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, усяго з 15 красавіка 2022 году Беларусь наведалі 1 259 424 жыхара Еўропы. З Латвіі прыбылі 405 229 іншаземцаў, з Літвы – 663 005, з Польшчы – 132 840.