Юры Карэйва нарадзіўся ў Лідзе 29 траўня 1961 году.  Скончыў сярэднюю школу № 4 г. Ліды” (1978 г.) і філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам у Гародні ў СШ № 26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, а потым вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце. 
З вершамі Юры Карэйва выступаў у многіх беларускіх выданнях. Быў рэдактарам альманахаў “Ад лідскіх муроў” (№ 4, № 5). Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”. Напісана ім і не выдадзена соткі паэтычных твораў. Калі Юры Карэйва вучыўся ў Гарадзенскім універсітэце, ён быў адным з актыўных сяброў універсітэцкага літаб’яднання “Наднёманскія галасы”, яго вершы з друкавалі розныя беларускія выданні. Паэтычныя радкі паэта адрозніваліся ад іншых сваёй філасофскай афарбоўкай і роздумам пра жыццё.