
Шэраг тэлеграм-каналаў паведамляюць, што 5 студзеня гарадзенца Сяргея Цвікевіча ўключылі ў «спіс тэрарыстаў». Раней яго ўжо ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». Паводле іншых звестак Сяргея Цвікевіча ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў” раней – яшчэ 12 снежня 2025 году.
Напомнім, што 44-гадовага Сяргея Цвікевіча затрымалі напрыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка 2025 года. Яго засудзілі ў Гарадзенскім абласным судзе паводле двух артыкулаў — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Прысуд Сяргею ўступіў у сілу ў лістападзе 2025 года. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і дакладны прысуд. Але цяпер Цвікевіч за кратамі.
