Cустрэча з ветэранам беларускага руху Зянонам Пазняком, які прэзентуе сваю новую кнігу, прызначаная на сераду, 7 студзеня.

Кніга «Стаць у праломе мура» — гэта вялікае інтэрв’ю Зянона Пазняка (330 старонак), запісанае журналістамі ў 2013‑2015 гадах пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў гэты дзеяч.
Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.

Падчас сустрэчы будзе ўнікальная магчымасць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.
Пачатак у 19:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.
