«Я ўпэўнены, што наступны Дзень Нараджэння мы сустрэнем разам з вамі на волі»
Алесь Бяляцкі запісаў цёплае віншаванне з Днём Народзінаў для Марфы Рабковай і Насты Лойкі, якія былі засуджаныя на вялікія тэрміны за сваю працу па дапамозе людзям і па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні.
Гэта шосты Дзень народзінаў за кратамі запар для Марфы і чацвёрты для Насты.
