
на фота: Ігар Бяляўскі, Алег Луня, Арцём Каралёк
Так званая “інтэграцыя” у рамках “союзного государства” прымае усё новыя, падобныя на савецкія, формы. Дайшлі да таго, што сёлета ўпершыню выбіралі лепшага гандбаліста Беларусі і Расеі ў “адным флаконе”.
Журналісты Расеі і Беларусі галасавалі за лепшых гандбалістаў абедзвюх краін.
Па выніках гэтага галасавання лепшымі прызнаныя якраз прадстаўнікі Гарадзеншчыны, якія занялі ўвесь “п’едэстал”.
Лінейны зборнай Беларусі і польскага “Кельцэ”, Арцём Каралёк, нараджэнец Верцялішак, што пад Гародняй, прызнаны лепшым сярод усіх у 2025 годзе. У галасаванні ўзялі ўдзел 70 спартовых журналістаў.
Па выніках апытання Арцём Каралёк набраў 93 балы, апярэдзіўшы яшчэ двух беларускіх гульцоў – распасоўніка харвацкага “Заграба” Ігара Бяляўскага (91 бал) і яго калегу па амплуа з пецярбургскага “Зеніта” Алега Луню (52 балы).
Ігар Бяляўскі – нараджэнец Шчучына. Каралёк і Луня ў розны час выступалі за гарадзенскі “Кронан”. Арцём Каралёк уваходзіць у лік лепшых лінейных свету.
