На канец снежня 2025 года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася прынамсі 1220 некамерцыйных арганізацый. Былі закрытыя сама мала 99 НДА.Пастанову аб самастойнай ліквідацыі прынялі не менш за 770 НКА. Гэта вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Паводле праваабаронцаў, турэмныя тэрміны працягваюць адбываць мінімум тры прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дзясяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, рэлігійных арганізацый, 19 прадстаўнікоў прафсаюзаў і працоўнага руху.