
Дзятлаўская газета “Перамога” інфармуе, што ў раёне рыхтуюць кадры для ўладнай вертыкалі. Так на Дзятлаўшчыне абраны новы склад дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага савета VIII склікання (каб вы ведалі існуе і такая структура) пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў.
Як расказала каардынатар дзейнасці гэтага моладзевага органа Ірына Мішчанка, цяпер у яго ўвайшлі 24 чалавекі. Усе яны навучэнцы 9-10 класаў установаў адукацыі Дзятлаўскага раёну. У ліку іншых забаваў маладзёны пагулялі ў “выбары”. У рамках “выбараў” кожны кандыдат прадставіў сваю перадвыбарную праграму, падрыхтаваў лістоўкі і іншыя матэрыялы для інфармавання выбаршчыкаў.

Паведамляецца, што “новы састаў вучнёўскай палаты будзе прадстаўляць інтарэсы моладзі раёна, удзельнічаць у абмеркаванні важных пытанняў і ініцыятывах, скіраваных на развіццё адукацыйнага і сацыяльнага асяроддзя на Дзятлаўшчыне”.

