
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 прозвішчаў — цяпер у ім 6175 чалавек
9 студзеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншага, у спіс дадалі вызваленую па памілаванні Марыю Батальёнак — у дакуменце МУС пазначана, што яна «адбывае пакаранне».
З Гарадзеншчыны ў спіс зараз унеслі Сяргея Емельянава. Вядлма, што яго судзілі ў абласным судзе паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу – “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
