
Астравецкі раён, дзякуючы пабудове атамнай электрастанцыі, выйшаў на першае месца ў Беларусі па сярэдніх заробках.
Астравеччына апярэдзіла нават сталіцу дзяржавы. У лістападзе 2025 года сярэдняя зарплата работнікаў арганізацый Менска да выліку падаткаў склала 3560,8 руб. І гэта толькі другое месца ў рэйтынгу. Бо найбольш зарабляюць у Астравецкім раёне — 3835,1 руб.
У топ-5 па заробках таксама ўвайшлі Менскі (3430,4 руб.), Смалявіцкі (3022,9 руб.) і Дзяржынскі (3010,3 руб.) раёны.
