У сістэме прафесійнай адукацыі Беларусі дадалася новая ўстанова – каледж Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што курс навучання ў новым каледжы складзе ўсяго 1 год і 10 месяцаў (!). Гэта будзе стандартная працягласць для тых, хто паступіў пасля 11 класаў. Па сканчэнні навучання выпускнікам будзе надавацца кваліфікацыя “юрыст”, паведамляе Гарадзенская абласная арганізацыя прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі.

Відаць па ўсім, такая паскораная псеўдаадукацыя скіравана на тое, каб забяспечыць нібыта юрыдычными спецыялістамі шматлікія сілавыя структуры дзяржавы.