фота ілюстрацыйнае

Агулам у Беларусі не стае 426 настаўнікаў. Найбольш бракуе настаўнікаў-прадметнікаў. Што кажа сьвежая статыстыка адукацыі і чаму настаўнікаў становіцца менш, а вучняў больш.

Белстат апублікаваў сьвежую статыстыку колькасьці дзіцячых садкоў, школаў, ВНУ, а таксама колькасьці вучняў і пэдагогаў. Згодна з новымі лічбамі, дзіцячых садкоў з 2020 году стала менш на 146, школаў — на 192, ВНУ стала на тры менш.

Вучняў школаў пры гэтым пабольшала на 41 700 чалавек, а вось школьных настаўнікаў наадварот — паменела на 13 258 чалавек. Калі раней на аднаго настаўніка прыпадала 9 вучняў, то цяпер 11. Пры дакладным падліку да дзясятых доляў нагрузка на настаўнікаў вырасла на 18%.

Студэнтаў ВНУ за 6 гадоў стала менш на 19,8 тысячы. Колькасьць выкладчыкаў ВНУ таксама скарацілася. Аднак нагрузка на выкладчыкаў вырасла на 5,7%, калі лічыць, колькі студэнтаў прыпадае на аднаго выкладчыка.

Пра недахоп настаўнікаў кажа і статыстыка рынку працы. Цяпер шукаюць 426 спэцыялістаў, як вынікае з агульнарэспубліканскага банку вакансіяў.

У асноўным гэта настаўнікі-прадметнікі. Найчасьцей патрэбныя выкладчыкі матэматыкі і фізыкі. Два гады таму сытуацыя была падобнай, тады бракавала 467 настаўнікаў.

Радыё Свабода