
12 студзеня стала вядома, што прызначана дата завочнага суду над Максімам Шабуцкім у рамках так званай спецвытворчасці. Гарадзенскі абласны суд прапаноўвае яму з’явіцца ў будынак суду па вуліцы Гаспадарчая-4 26 студзеня на 14.30.
Мужчыну інкрымінавалі ажно 18 (!) артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, сярод якіх – «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», «Распальванне варожасці», «Дыскрэдытацыя Беларусі» і «Стварэнне злачыннай арганізацыі».
Паведамляецца, што ў выніку «супрацьпраўных дзеянняў Шабуцкага дзяржаве нанесеная маёмасная шкода на суму каля 31 мільёна рублёў, што падлягае спагнанню з абвінавачанага».
Поўны пералік артыкулаў Крымінальнага кодэксу па якіх вінавацяць Шабуцкага:
ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 367, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 368, арт. 369, арт. 391, арт. 188, арт. 369-1, арт. 370, ч. 2 арт. 361-2, ч. 1 арт. 361-4 (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2021 № 112-З), ч. 2 арт. 361-4, ч. 1 арт. 361-1, ч. 2 арт. 285, ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. 361-3, арт. 361-5, ч. 2 арт. 361-1, ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. 357 КК.
