
13 студзеня – 185 гадоў таму (1841) – У Вільні нарадзіўся Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863 г.
Сын гісторыка Аляксандра Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858-62 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 годзе ў Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лютым 1863 года вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 года паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны расейскімі царскімі ўладамі 26.9.1863 г. Публічна павешаны на Лукішскім пляцы ў Вільні.
Ігнату Здановічу прысвечаны раздзел 4 «Снег на шыбеніцах і на твары» ў паэме «Каліноўскі» Максіма Танка.
