
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 6205 чалавек
16 студзеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншага, у спіс дадалі грамадзяніна Расіі Канстанціна Дзмітрыева, мастачку Аксану Шаляпіну (https://prisoners.spring96.org/be/person/aksana-szaljapina), а таксама 18-гадовую Ганну Старацітараву.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
