
У 2025 годзе грамадзяне Беларусі падалі 83 заявы аб атрыманні прытулку ў Літве, што складае амаль 22% ад усіх адпаведных хадайніцтваў, сведчыць праведзены выданнем “Позірк” аналіз статыстычных даных Дэпартамента міграцыі пры літоўскім Міністэрстве ўнутраных спраў.
Для параўнання: у 2024 годзе на долю беларусаў прыпала амаль 39% такіх заяў (140 з 362), а ў 2023-м — 50% (287 з 575). Такім чынам, за апошнія тры гады назіралася зніжэнне не толькі агульнай колькасці беларусаў—прасіцеляў прытулку, але і іх адсотку сярод усіх замежных заяўнікаў.
