Беларусь і Расея прапрацоўваюць механізм стварэння агульнага «рэестра экстрэмістаў». Пра гэта паведаміў старшыня камісіі так званага Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы па бяспецы Генадзь Ляпешка.

Паводле яго слоў, ідэя ў тым, каб асобы або рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў адной з краін, аўтаматычна лічыліся такімі і ў другой.