У Астравецкім раённым аддзеле ўнутраных спраў пры ўдзеле намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, начальніка крымінальнай міліцыі Максіма Рудога разгледзелі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2025 год. Міліцыянты хваліліся дасягненнямі па ўсіх кірунках. Пры тым начальнік мясцовай раённай міліцыі Андрэй Ярохін (Андрей Ерохин) паведаміў, што “В 2025 году незначительно возросло число преступлений”.

Пры тым Ярохін запэўніў, што ровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Астравецкім раёне застаецца сама нізкім у Гарадзенскай вобласці і значна ніжэйшым сярэднерэспубліканскага роўню.  

Нямала ўвагі на паседжанні надалі і ідэалагічным пытанням. Той жа Ярохін пахваліўся, што “безопасность граждан” поўнасцю забяспечана:

– Руководство и личный состав отдела ежедневно обеспечивают защиту чести и достоинства граждан от преступных, иных противоправных посягательств; поддерживают общественный порядок; не допускают экстремистских и деструктивных действий против конституционного строя нашей страны; всеми имеющимися силами и средствами мы обеспечивали и будем обеспечивать потенциал сильной процветающей Беларуси, – заверил присутствующих Андрей Ерохин.