
Следчы камітэт апублікаваў у Instagram кароткае відэа. Яно вельмі “крэатыўнае”.
«Што рабіць, калі цябе кінуў хлопец, але ты ведаеш пра яго «тэмкі»?» — пішацца ў роліку.
Пасля паказваецца снегавік Олаф з мультфільма «Халоднае сэрца», які падказвае: «Постучи!».
Пад ролікам стаяць хэштэгі «юмор» і «преступность». Гумар надзвычай спецыфічны, у стылі якраз цяперашняга Следчага камітэту.
Відэа разышлося па сацсетцы і за два дні сабрала ажно 1,7 мільёна праглядаў. Каментары пад ім адключаныя.
