
Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла
У галоўным інфармацыйным афіцыйным органе ўлады – “Гродзенскай праўдзе” расказалі пра тое, што ў мінулым 2025 годзе колькасць адміністрацыйных спраў па артыкуле за “распаўсюд экстрэмізму” значна знізілася.
З артыкулу вынікае, што ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні за мінулы год за «распаўсюд экстрэмізму» засудзілі 87 чалавек.
Прапагандысты кажуць, што гэта «выклікае аптымізм» — маўляў, два гады таму гэты самы суд за год “разглядзеў” ажно 332 судовыя працэсы паводле арт. 19.11 КаАП.
Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла расказала пра сацыяльны партрэт тых, каго судзяць за «распаўсюд экстрэмізму»: «мужчыны ў веку ад 30 да 49 гадоў, якія маюць сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. Яны афіцыйна працаўладкаваны, раней маглі мець толькі дробныя парушэнні».
Тоўсцік-Самойла таксама расказала пра адзін з апошніх судоў паводле арт. 19.11 КаАП — 36-гадовага жыхара Гародні аштрафавалі на 30 базавых (1350 рублёў) і канфіскавалі тэлефон за падпіску на «экстрэмісцкую» суполку ў сацсетцы «Вконтакте».
Уладны інфармацыйны орган робіць выснову: “Белорусы стали более ответственными пользователями. Масштабная профилактическая работа, освещение деятельности госорганов в медиапространстве принесли свои плоды: иммунитет общества к внешнему деструктивному влиянию окреп”.
Але услед, нібыта спахапіўшыся піша: “Однако расслабляться рано. Появление искусственного интеллекта и новых способов генерации контента требует еще более тщательного контроля за информационным полем. Профилактика должна начинаться не в зале суда, а в школьных классах и трудовых коллективах”.
