Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў апублікаваў агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за другое паўгоддзе 2025 года. Паводле дакладу, на практыцы беларуская мова працягвае маргіналізавацца ў адукацыі, дзяржаўным кіраванні, судовай сістэме, пенітэнцыярыях, культурных установах і СМІ.

Кажа прэс-сакратар Саюза Ціхан Чарнякевіч:
-Адзначаюцца рэпрэсіі за ўжыванне беларускай мовы, альбо звужэнне яе ўжытку ў грамадскім жыцці – у рэкламе, ва ўстановах, у дакументацыі. Негалосны кансэнсус, дазвол на ўжыванне беларускай мовы ў сферах дзяржаўнага жыцця, нейкія просьбы, альбо звароты нічога не дапамагаюць. Паўзучае русіфікаванне.
Чарнякевіч адзначыў таксама, што ў Беларусі, акрамя сістэмнага ціску ў дзяржаўных інстытуцыях, назіраецца спецыфічны ціск на культурных і творчых асоб, прыкладам чаго сталі выпадкі вакол вечарыны, прысвечанай Ларысе Геніюш, якая была адменена пасля масіраванай інфармацыйнай атакі праўладных медыя.
«Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» просіць прыклады дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце, якія не ўвайшлі ў гэты агляд, дасылаць на адрас naszamova@ gmail.com.
Цалкам агляд (на трох мовах) можна прачытаць тут: https://bellit.info/manitorynh/ahljad-parushennjau-mounykh-pravou-u-bjelarusi-z-1-lipjenja-pa-31-snjezhnja-2025-hodu.html.
Беларускае Радыё Рацыя
