
Улады Літвы ў 2025 годзе анулявалі дазвол на пражыванне для 1634 беларусаў. Іх прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Такія звесткі прыводзіць Дэпартамент міграцыі Літвы.
У параўнанні з 2024 годам колькасць беларусаў вырасла амаль у тры разы — тады дазвол на пражыванне анулявалі ў 598 чалавек.
У большасці выпадкаў улады Літвы проста адмаўляліся падаўжаць часовы від на жыхарства — гэта 1023 выпадкі. 214 нашым суайчыннікам анулявалі часовыя дакументы. А 391 чалавек атрымаў адмову ў дазволе на жыхарства пры першым звароце.
Акрамя таго, Дэпартамент міграцыі адмовіў у выдачы пастаяннага віду на жыхарства аднаму беларусу, а ў пяці такія дакументы былі ануляваныя.
