20 студзеня праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Пра гэта апублікаваня адпаведная заява правабарончых арганізацый. Сярод прызнаных палітвязнямі гарадзенец Аляксей Кердаль.

Аляксея Кердаля засудзілі па артыкулах 130 (часткі 1 і 3), 342 Крымінальнага Кодэксу па абвінавачанні ў распальванні “іншай сацыяльнай варожасці”, удзеле ў групавых дзеяннях, “груба парушаючых грамадскі парадак” да пяці гадоў пазбаўлення волі ў так званай папраўчай калоніі.

Аляксей Кердаль – гарадзенец. Пасля сканчэння школы адслужыў у войску. Перад арыштам працаваў барыстам ў Гародні. З 2020 году ў яго таксама быў невялікі бізнэс – кампанія, сферай дзейнасці якой было прадастаўленне месцаў для пражывання на тэрыторыі кемпінгаў і лагераў.

Кердаль адбывае зняволенне ў калоніі №2 у Бабруйску. Ён унесены ў спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.