
У папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску забаранілі перадаваць зняволеным кнігі
Пра гэта паведамляе рэсурс MAYDAYMog
Паводле яго інфармацыі, забарона дзеіць з пачатку гэтага года. Раней сваякі маглі дасылаць у калонію бандэролі вагой да 2 кг з не больш як пяццю кнігамі. Цяпер адміністрацыя калоніі не тлумачыць свае дзеянні і проста вяртае пасылкі з кнігамі адпраўнікам.
