Пасля вычарпання 30 ГБ аператар знізіць хуткасць інтэрнэту да 1 Мбіт/с.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі вызначыла новыя патрабаванні да аказання паслуг мабільнага інтэрнэту. Пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Паводле гэтай пастановы:

  • Для ўсіх абанентаў з неабмежаванымі тарыфамі цяпер гарантуецца мінімальны абавязковы аб’ём высокахуткаснага інтэрнэту — 30 ГБ у месяц. Пакуль гэты аб’ём не вычарпаны, хуткасць перадачы даных абмежаванняў мець не можа.
  • Пасля вычарпання 30 ГБ аператар абавязаны знізіць хуткасць інтэрнэту да 1 Мбіт/с.
  • Каб аднавіць высокую хуткасць, карыстальніку трэба будзе купіць дадатковы пакет трафіку або працягнуць перыяд аказання паслуг.

Пастанова набудзе моц праз месяц пасля афіцыйнай публікацыі.