
Дырэктаркай дзяржаўнай установы “Турыстычны іныармацыйны цэнтр горада Гродна” стала Валерыя Далжэнка.
Раней яна займала пасаду намесніка старшыні Гарадзенскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. На нарадзе ў гарвыканкаме начальнік горада Андрэй Хмель уручыў пасведчанне новай кіраўнічцы і пажадаў поспехаў у рабоце.
Акрамя таго, ганаровай граматай гарвыканкаму і гарадскога Савета дэпутатаў “за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм” была адзначана работа чыноўніцы Сняжаны Кучынскай, начальніцы аддзела арганізацыйна-кадравай працы, паведамляе гарвыканкам.
