22 студзеня ўвечары сілавікі прыходзілі да жонкі актывіста з мястэчка Варняны, што на Астравеччыне, Мікалая Уласевіча. Сам мужчына часова знаходзіцца ў гасцях у родных за мяжой.

У жанчыны запытвалі, чаму Мікалай паехаў за мяжу, за якія грошы, а таксама паглядзелі яе тэлефон. Вядома, што фармальнай падставай для наведвання дома стала пытанне таго, ці тэлефанавалі жанчыне махляры.

На актывіста Мікалая Уласевіча ўлады ціснуць ужо шмат гадоў — яшчэ ў 2011 годзе яго неаднаразова затрымлівалі за выступы супраць размяшчэння ў Беларусі атамнай станцыі. Пазней яго шматразова затрымлівалі і чынілі на яго ціск.